Міністэрства ўнутраных спраў 10 траўня апублікавала сваю відэа-візытоўку.
У 7-хвілінным відэа зь беларускамоўным саўндтрэкам паказваюцца:
- кадры з рысямі, совамі, зубрамі і беларускімі краявідамі;
- сцэна, дзе бацька вучыць сына быць ваяром і абаронцам;
- кадры зь міліцыянтамі на фоне беларускіх славутасьцяў.
Упершыню ролік публічна прэзэнтавалі падчас сьвяточнага канцэрту да Дня міліцыі ў сакавіку і травеньскай выставы «СМІ ў Беларусі».