Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве загінуў журналіст Сяргей Дарэнка


Сяргей Дарэнка, Масква, 5 траўня 2018
Сяргей Дарэнка, Масква, 5 траўня 2018

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Сяргей Дарэнка загінуў у выніку ДТЗ у Маскве, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай аварыі стала дрэннае самаадчуваньне журналіста.

Паводле інфармацыі агенцтва ТАСС, Дарэнка ўпаў з матацыкла, ня справіўшыся з кіраваньнем.

«Дарэнка ехаў на матацыкле па цэнтры гораду, яму зрабілася дрэнна з сэрцам. Ён упаў з матацыкла. Мінакі выклікалі хуткую, але лекары выратаваць яго не змаглі», - паведаміла крыніца агенцтва.

Суразмоўца РИА Новости таксама заявіў, што сьмерць Дарэнкі наступіла з натуральных прычын. Першапачаткова паведамлялася, што журналіст загінуў у выніку ДТЗ.

Некалькі дзён таму Дарэнка паведаміў у сваім Тэлеграм-канале пра змову супраць Лукашэнкі, а таксама расказаў пра канфлікт паміж Лукашэнкам і Пуціным на форуме ў Пэкіне. Беларуская служба была дамовілася на эксклюзіўнае інтэрвію з журналістам, якое мелася быць запісанае адразу пасьля травеньскіх сьвятаў.

У 2008 годзе ў інтэрвію парталу TUT.BY Сяргей Дарэнка расказаў, што купіў кватэру ў Траецкім прадмесьці ў Менску.«Вельмі люблю Менск, вельмі. Я люблю Менск за людзей. Яны еўрапейцы ў адрозненне ад нас, — сказаў ён. — Калі мяне адусюль выганяць, я прыеду сюды і буду сядзець, і глядзець на Сьвіслач».

  • Сяргею Дарэнку было 59 гадоў. Ён нарадзіўся 18 кастрычніка 1959 году ў Керчы. У 1990-х гадах вёў на расейскім тэлеканале ОРТ (цяпер Першы канал) праграму «Время» і «Авторскую программу Сергея Доренко». Ён быў адхілены ад этэраў на ОРТ ў 2000 годзе, пасьля выпуску пра гібель падлодкі «Курск». У 2000-х Дарэнка працаваў на радыё «Эхо Москвы», затым быў галоўным рэдактарам радыёстанцый «Русская служба новостей» і «Говорит Москва».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG