Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
«Несьмяротны полк» у Менску. ФОТАГАЛЕРЭЯ

1
На акцыю прыйшлі каля 500 чалавек. Некаторыя зь іх выйшлі з партрэтамі сваіх родзічаў, якія ваявалі ў Другую сусьветную

2
На пачатку траўня кіраўнік МЗС Украіны прапанаваў свой варыянт «Несьмяротнага палка»: несьці партрэты ахвяраў Сталіна і агрэсіі Расеі

3
…некаторыя — з партрэтамі Сталіна і нават Леніна (які памёр за больш як 15 гадоў да пачатку Другой сусьветнай вайны), некаторыя — са сьцягамі БССР (вэрсіі 1951 году) і СССР

4
На акцыі актыўна раздавалі «георгіеўскія стужкі», дзяржаўнай або нацыянальнай беларускай сымболікі практычна не было

5
Такая акцыя ў Беларусі сёлета была толькі ў сталіцы. У Віцебску мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця-акцыі «Несьмяротны полк» з фармулёўкай «не ўяўляецца магчымым» і прапанавалі далучыцца да акцыі «Беларусь памятае»

6
У сакавіку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «катэгарычна супраць» гэткіх мерапрыемстваў. Афіцыйныя мерапрыемствы праходзяць у іншым фармаце пад лёзунгам «Беларусь памятае», без выкарыстаньня «георгіеўскай стужкі» і практычна без савецкай сымболікі

7
Адзін з арганізатараў акцыі, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Драко адзначыў, што Сталін цяпер папулярны ў Расеі, бо «алігархі забралі ўсё, што магчыма», а Беларусі трэба трымацца Расеі, бо «з поўначы NATO стаіць, манэўры праводзіць» і «ў Берасьці, Горадні амэрыканцы стаяць-глядзяць, нэгры, я сам гэта бачыў, двухмэтровыя»

8
У 2018 годзе ўлады спачатку не далі дазволу на акцыю «Несьмяротны полк» у Менску, прапанаваўшы ініцыятарам уліцца ў дзяржаўнае шэсьце «Беларусь памятае». Тады пра забарону «Несьмяротнага палку» ў Менску пачалі пісаць расейскія СМІ, яго арганізатары пачалі заклікаць прыхільнікаў выйсьці на акцыю без дазволу. У выніку шэсьце дазволілі менш як за дзень да яго правядзеньня

9
Дзяржаўныя СМІ праігнаравалі гэтае і папярэднія шэсьці «Несьмяротнага палку»

10
У мінулым годзе Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ніхто не забараняў ісьці з партрэтамі сваякоў, якія загінулі на вайне, а зьмяніць фармат папрасілі самі вэтэраны. Пры гэтым кіраўнік Беларусі скрытыкаваў тых, хто хоча «прыватызаваць» тэму перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

11
Арганізатары плянавалі правесьці невялікае шэсьце ад 10-й гадзіны, але толькі каля 10:30 частка ўдзельнікаў выйшла на ходнікі на праспэкце Незалежнасьці, большасьць засталася каля музэю І зьезду РСДРП. Прайсьці шэсьцем у бок плошчы Перамогі фактычна немагчыма: там зьбіраюцца ўдзельнікі дзяржаўнага мерапрыемства

12
У Крамлі ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правядзеньня акцыі «Несьмяротны полк» у шэрагу гарадоў Беларусі і Казахстану, але рабіць высновы не сьпяшаюцца, казаў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна

13
«Рускаміраўцы» пасьля акцыі прапанавалі Лукашэнку забараніць бел-чырвона-белы сьцяг