Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільён відаў расьлін і жывёл пад пагрозай знікнення, — навукоўцы ААН


З прычыны ўзьдзеяньня чалавека на навакольнае асяродзьдзе пад пагрозай зьнікненьня на працягу бліжэйшых дзесяцігодзьдзяў апынуцца каля мільёна відаў жывёл і расьлін. Да такіх высноў прыйшла Міжурадавая група экспэртаў па біяразнастайнасьці і экасыстэмных паслугах (IPBES) пры ААН.

«Здароўе экасыстэм, ад якіх мы і ўсе іншыя віды залежаць, пагаршаецца хутчэй, чым калі-небудзь. Яшчэ не занадта позна нешта зьмяніць, але толькі, пачаўшы цяпер, на кожным узроўні, ад лякальнага да глябальнага», — адзначыў старшыня IPBES Робэрт Уотсан.

У дакладзе ключавымі фактарамі, якія ўплываюць на біяразнастайнасьць, названыя зьмены ў выкарыстаньні зямлі і мора, прамое выкарыстаньне жывых арганізмаў, зьмяненьне клімату, забруджваньне навакольнага асяродзьдзя і распаўсюджваньне інвазіўных відаў.

Дасьледчыкі паказалі ўзаемасувязь паміж эканамічным разьвіцьцём і ўзьдзеяньнем на прыроду. Па дадзеных ААН праз дзейнасьць чалавека значным зьменам падвергліся 75% сушы і 66% акіяна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG