Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі патлумачылі, з чым зьвязанае адкліканьне Бабіча


Міхаіла Бабіча
Міхаіла Бабіча

У Крамлі задаволеныя працай былога пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча, а яго вызваленьне ад пасады пасла было зьвязана з «мэтазгоднасьцю». Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар Уладзімера Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.

Па словах Пяскова, за непрацяглы тэрмін знаходжаньня Бабіча на пасадзе пасла «дастаткова шмат было зроблена». Што менавіта ён меў на ўвазе, Пяскоў не ўдакладніў, нагадаўшы толькі аб саюзьніцкіх адносінах паміж Расеяй і Беларусьсю.

Бабіч быў зьняты з пасады пасла Расеі ў Беларусі ў канцы красавіка ўказам прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна.

Афіцыйны Мінск у незвычайна рэзкіх выразах неаднаразова выказваў незадаволенасьць працай дыплямата, называючы яго «разбуральнікам адносін паміж дзьвюма краінамі». Аляксандр Лукашэнка, па дадзеных «Коммерсанта», неаднаразова прасіў Пуціна аб адстаўцы амбасадара.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG