Удзел кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў мерапрыемствах, прысьвечаных 10-годзьдзю «Усходняга партнэрства», якія пройдуць у Брусэлі 13 траўня, не плянуецца.
Пра гэта паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.
Беларусь будзе прадстаўляць міністар замежных спраў Уладзімер Макей.
У МЗС выказваюць спадзяваньне, што " у найбліжэйшай будучыні, па меры ажыцьцяўленьня асноўных мэтаў і задач Усходняга партнэрства як на шматбаковым, так і двухбаковым трэках, будуць сфармаваныя ўмовы, якія дазволяць правесьці паўнавартасны візыт кіраўніка краіны ў Брусэль".