Інтэнсіўнасьць інфляцыйных працэсаў павялічылася, заявіў 3 траўня старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Павал Калаўр на прэс-канфэрэнцыі, піша Tut.by.
«Зараз эканамічная актыўнасьць знаходзіцца побач са сваім раўнаважным узроўнем», — сказаў Калаўр.
Паводле яго, цэны расьлі праз часовыя фактары росту цэнаў на:
- садавіну і гародніну праз невысокі ўраджай;
- на паліва;
- на тавары і паслугі, для вытворчасьці якіх выкарыстоўваецца паліва.
Калаўр адзначыў, што ў другі паўгодзьдзі інфляцыя зьменшыцца і наблізіцца да прагнозу, аднак ёсьць рызыкі з боку зьнешніх умоваў і акрэсьленых унутраных фактараў.
Ад пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі на 2,6%. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш за 5%.