Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
У канцы 1995-га, нягледзячы на намаганьні прэзыдэнцкай адміністрацыі сарваць выбары ў новы Вярхоўны Савет, грамадзяне Беларусі прыйшлі на ўчасткі і пазбавілі Лукашэнку магчымасьці ўсталяваць рэжым бескантрольнай улады.
Сьцісла:
- Увосень 1995-га адміністрацыя прэзыдэнта Лукашэнкі імкнулася сарваць давыбары ў Вярхоўны Савет 13-га скліканьня, каб пакінуць краіну без заканадаўчай улады
- Аляксандар Лукашэнка не пагаджаецца на прапанову старшыні ВС-12 Мечыслава Грыба сумесна заклікаць грамадзян прыйсьці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць
- У першым туры выбараў па Смаргонскай выбарчай акрузе, дзе балятаваўся лідэр БНФ Зянон Пазьняк, назіральнікі не былі дапушчаныя да ўрнаў і падліку галасоў. Пазьняк набраў болей, чым супернік, але празь вялікую колькасьць сапсаваных бюлетэняў было прызнана, што выбары не адбыліся. Заява Пазьняка пра парушэньні і просьба прызначыць новыя выбары не была задаволеная ЦВК.
- 8 сьнежня 1995-га старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, якому дзяржаўныя СМІ адмовілі ў эфіры, прыйшоў у бюро беларускай рэдакцыі Радыё Свабода і заклікаў выбаршчыкаў прыйсьці на ўчасткі.
- У выніку галасаваньня, удалося сфармаваць правамоцны парлямэнт, якія, як спадзяваліся, мог зрабіцца супрацьвагай выканаўчай уладзе і спыніць спаўзаньне краіны да рэжыму бескантрольнай прэзыдэнцкай улады.
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.