Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сталінгулаг» раскрыў імя. Хто вядзе самы папулярны расейскі антыпуцінскі блог


«Сталингулаг» у Instagram
«Сталингулаг» у Instagram

Расейская служба BBC апублікавала інтэрвію з аўтарам старонак «Сталінгулаг» — самага папулярнага Telegram-каналу Расеі і аднаго з самых папулярных Twitter-блогаў. У Telegram і Twitter «Сталінгулаг» пацьвердзіў сапраўднасьць зьвестак.

Аўтарам аказаўся 27-гадовы масквіч Аляксандар Гарбуноў родам з Махачкалы, хворы на сьпінальную атрафію цягліцаў. На ягоны Twitter падпісаны мільён карыстальнікаў, на Telegram — 320 тысячаў. Але мужчына жыве з гандлю на фондавым рынку, а на сваіх каналах зарабляе мала.

Гарбуноў даў інтэрвію пасьля таго, як да ягоных бацькоў у Махачкале прыйшла паліцыя: нібыта зь ягонага тэлефона паступіла тэлефанаваньне пра бомбу ў Маскве. Што за праверка гэта была і ці праводзіўся афіцыйны ператрус, ён яшчэ ня ведае. Але зьвязвае візыт са сваёй дзейнасьцю ў інтэрнэце. Імя вырашыў раскрыць, бо «нікому не чыніў шкоды, ні ў чым не вінаваты».

У сваіх блогу і канале, кажа Гарбуноў, ён «піша пра тое, як усё ёсьць на самой справе». Назву «Сталінгулаг» ён лічыць тролінгам: маўляў, нехта пабачыць гэтыя словы і аватарку са Сталіным – падумае, што на канале будуць хваліць Сталіна, а там усё наадварот.

«Потым, вельмі многія цяпер праводзяць паралель з тым, што адбываецца сёньня ў Расеі, з 1937 годам, — тлумачыць Гарбуноў. — Я лічу, што гэта ня так: людзі ва ўладзе хочуць, каб мы думалі, што яны страшныя і жудасныя энкавэдэшнікі з гарачым сэрцам і халоднай галавой, а на самай справе яны камэрсанты па сваёй сутнасьці, любяць раскошу і грошы. Гэта ўсяго толькі інструмэнты, якія ператвараюцца ў прылады рабаваньня і бандытызму нейкага і зьвядзеньня асабістых рахункаў, нічога больш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG