Ім аказаўся 30-ці гадовы жыхар Бабруйску. Ён зьдзейсьніў болей за 300 тысяч кібэратак толькі ў ЗША, за апошнія два месяцы зарабіў 60 тысяч даляраў, паведамляе тэлеканал АНТ.
Хакера па мянушцы Сатошы, якога шукалі па ўсім сьвеце затрымалі ў Беларусі. Гэта вынік сумеснай апэрацыі беларускіх сьледчых, аддзела «К» і Федэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША.
Ён жыў у Бабруйску, у кватэры разам з бацькам. Па інфармацыі сьледзтва хлопец зарабляў на тым, што здабываў дадзеныя вядомых кампаній а пасьля прадаваў іх.
Маладога чалавека па мянушцы Сатошы падазраюць у атаках на банкаўскія сэрвісы, плацёжныя сыстэмы, інтэрнэт крамы па ўсіх кантынэнтах.
Па інфармацыі сьледчых, праз уліковыя запісы, якія хакер прадаў зламысьнікам, прайшлі махлярскія апэрацыі на суму каля 5 мільёнаў долараў. Толькі ў ЗША ён зьдзейсьніў болей за 300 тысяч кібэратак. Пад ударам апынуліся Amazon і Western Union.
Затрыманы адразу пагадзіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам, яму пагражае да 2 гадоў пазбаўленьня волі.