Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы вінныя банкам 12 мільярдаў рублёў


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Такую суму склалі ўсе крэдыты і растэрміноўкі, якія аформілі на сябе беларусы. Статыстыку па крэдытах публікуе Нацбанк(PDF). Улады могуць зрабіць працэдуру выдачу крэдытаў больш складанай.

Толькі за крэдыты на нерухомасьць беларусы вінныя банкам 7 мільярдаў 411 мільёнаў рублёў. Агулам на пачатку красавіка запазычанасьць беларусаў па крэдытах склала амаль 12 мільярдаў рублёў(11 мільярдаў 972 мільёны).

Толькі за сакавік даўгі беларусаў перад банкамі вырасьлі на 145,6 мільёнаў.

Раней Нацбанк паведаміў пра магчымасьць ускладніць працэдуру выдачы крэдытаў. Гэта можа адбыцца пры паскарэньні тэмпаў крэдытаваньня.
Працэнтныя стаўкі па жыльлёвых крэдытах у Беларусі цяпер на ўзроўні 15,5-16% гадавых. Яны залежаць ад стаўкі рэфінансаваньня, якую ўсталёўвае Нацбанк.

Па падліках эканамістаў, гэтыя крэдыты «не перастануць быць папулярнымі нягледзячы на высокія працэнтныя стаўкі, бо па-іншаму набыць жыльлё складана».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG