30 красавіка ў Берасьце прыбылі ўдзельнікі мотапрабегу, прымеркаванага да Дня перамогі, паведамляе Генэральнае консульства Расеі ў Берасьці. Марш арганізаваны грамадзкай арганізацыяй «Начныя ваўкі» пры падтрымцы МЗС Расеі.
Ля ўваходу ў Берасьцейскую крэпасьць іх сустракаў Генконсул Расеі ў Берасьці І.Канякін, прадстаўнікі арганізацыі «Рускае таварыства», Беларускага саюзу вэтэранаў вайны ў Аўганістане.