Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у сакавіку 2019 года ў Беларусі звольнена 52.073 працаўнікоў, прынята на працу — 46.839. Такім чынам, звольнена на 5.234 чалавекі больш, чым працаўладкавана.
Суадносіны прынятых работнікаў і звольненых у студзені бягучага года склалі 93,1%, у лютым — 99,5%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.
У сакавіку 2019 года больш за ўсё работнікаў было звольнена ў сфэры прамысловасьці — 12.424 (у тым ліку ў апрацоўчай — 9.098). Далей ідуць аптовы і розьнічны гандаль (9.100); сельская, лясная і рыбная гаспадарка (6.931); будаўніцтва (5.020); адукацыя (4.659); сфэра аховы здароўя і аказаньня сацыяльных паслуг (3.750); энэргетыка (2.769); транспарт (2.706)^; сфэра творчасьці, спорту, забаў і адпачынку (1.404); адміністраваньне (1.090); сфэра гатэльных паслуг і грамадзкага харчаваньня (1.087); навука (905); галіна інфармацыі і сувязі (903); фінансы і страхаваньне (805).