Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даручыў сваёй адміністрацыі распрацаваць праект новых пагадненьняў з Расеяй і Кітаем аб кантролі над узбраеньнямі. Пра гэта паведамляюць The Washington Post і CNN са спасылкай на крыніцы.
Такім чынам, па дадзеных СМІ, Трамп паспрабуе абмежаваць выкарыстаньне расейскага ядзернага ўзбраеньня, якое цяпер не рэгулюецца іншымі дамовамі, а таксама стрымаць і праверыць патэнцыял Кітая. Па словах адной з крыніц CNN, Трамп даў зразумець, што кантроль над узбраеньнем павінен уключаць у сябе Расею і Кітай, усё ўзбраеньне, усе боегалоўкі, усе ракеты.
Новае пагадненьне можа прыйсьці на зьмену заключанай з Расеяй дамовай аб стратэгічных наступальных узбраеньнях (СНУ-3), якая заканчваецца ў 2021 годзе.
Па дадзеных Washington Post, у адміністрацыі занепакоеныя шырокім арсэналам малой і высокаманэўранай ядзернай зброі, якая ўжо ёсьць у Расеі або знаходзіцца ў распрацоўцы. У ЗША падобнай зброі ў такіх колькасьцях няма. На гэтыя віды ўзбраеньняў, якія называюць тактычнымі, СНВ-3 не распаўсюджваецца.
Кітай, на думку суразмоўцаў СМІ, наогул можа не зацікавіцца перамовамі. Пэкін пазьбягае ўдзелу ў такіх пагадненьнях, у тым ліку праз тое, што яго арсэнал ядзернай зброі адстае ад амэрыканскага.