Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: Пуцін і Лукашэнка не абмяркоўвалі тэму пагаршэньня якасьці пастаўлянай Менску нафты


Ілюстрацыйнае фота. Мазырскі НПЗ
Ілюстрацыйнае фота. Мазырскі НПЗ

Прэзыдэнты Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка не абмяркоўвалі праблему пагаршэньня якасьці нафты, якая транспартуецца з РФ у Беларусь. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.

«Менавіта па гэтай тэме цяпер перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржацаў няма», — сказаў прадстаўнік Крамля. Ён прапанаваў па далейшыя камэнтары зьвярнуцца «або ў Мінэнэрга, або ў кампанію, якая забясьпечвае транспартаваньне».

Прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Расеі раней заяўляла, што праблема пагаршэньня якасьці нафты, якая пастаўляецца ў напрамку Беларусі, носіць тэхнічны характар, яна будзе ліквідаваная ў найбліжэйшым часе. Факт перавышэньня ўтрыманьня арганічных хлярыдаў ў нафце звыш нарматыву быў знойдзены «Транснафтай» на мінулым тыдні, «пасьля чаго неадкладна былі ўжытыя захады з мэтай прывядзеньня гэтага паказьніка ў норму, уключаючы лякалізацыю ачага ўзьнікненьня падвышанай канцэнтрацыі і перанакіраваньня грузапатокаў».

У пятніцу, 19 красавіка, беларускі бок заявіў аб рэзкім пагаршэньні якасці нафты, якая паступае з Расеі па ўчастку магістральнага нафтаправоду ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Кампанія праінфармавала аб узьніклай сытуацыі апэратараў магістральнага нафтаправоду «Дружба» зь іншых краін. Раней таксама паведамлялася, што крыніца забруджваньня была знойдзеная на ўчастку Самара — Унеча нафтаправоду «Дружба».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG