Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра свой урад: «Загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы»


Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў у штогадовым пасланьні да беларускага народа і парлямэнта, што ўрад у эканоміцы «загуляўся ў рынак і дэмакратыю».

«Чаму ня можам па нармальных цэнах накарміць свой народ? Адна з прычын — загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, урад павінен неадкладна рэагаваць на рост цэнаў.

«Калі цэны пачынаюць недзе расьці, то ўрад, мясцовыя органы ўлады павінны неадкладна рэагаваць».

«Паўтараю апошні раз ураду і асабліва Міністэрству антыманапольнага разьвіцьця і гандлю і прафсаюзам, якім я даручыў кантраляваць цэнаўтварэньне ад імя народу — выбірайце любы шлях, але скаргаў людзей на непамерны рост цэнаў на гэтыя 20 пазыцый, ад якіх залежыць жыцьцё, перш за ўсё малазабясьпечаных і пэнсіянэраў, не павінна быць».

Паводле Лукашэнкі, нельга баяцца, што будуць крытыкаваць за тое, што «няправільнымі мэтадамі рэгулюем цэны».

«Пляваць, што пра нас скажуць там [на Захадзе ці Усходзе? — РС], важна, што скажа ўласны народ пра нас».

Маўляў, каб пераканацца, да чаго гэта прыводзіць, варта паглядзець на поўдзень Украіны.

Паводле Лукашэнкі, інфляцыя павінна быць у межах 5%. Інакш нават высокі заробак пры неадэкватных цэнах будзе заўсёды нездавальняючым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG