Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка падчас пасланьня беларускаму народу і Нацыянальнага сходу. 19 красавіка 2019 году
Аляксандар Лукашэнка падчас пасланьня беларускаму народу і Нацыянальнага сходу. 19 красавіка 2019 году

«Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у 2020 годзе». Пасланьне Лукашэнкі: цытуем і камэнтуем

19 Аляксандар Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Прамову паказвалі ў жывым эфіры дзяржаўныя тэлеканалы. Журналістаў незалежных СМІ не акрэдытавалі.

11:06 19.4.2019

Пра Беларусь як ІТ-краіну і друк цяляці на 3D-прынтэры

Парк высокіх тэхналёгій стаў прыкладам сучасных тэхналёгій для ўсяго сьвету, кажа Лукашэнка, прадэманстраваў шлях разьвіцьця для дзяржавы, дзе няма радовішчаў вуглевадародаў.

«Пры гэтым наўрад ці штучны інтэлект заменіць чалавека. Да якой бы ІТ-краіны мы не імкнуліся, чалавечая праца будзе запатрабаваная, а ўжо кампутар будзе яму дапамагаць. Іншыя — мацерныя і нямацерныя паняцьці — ня трэба перабольшваць, чалавек заўсёды будзе на вяршыні піраміды. Замест каровы цяля ніхто не народзіць, замест жанчыны таксама ніхто гэта ня зробіць. Дзіцёнка на 3D-прынтэры не надрукуеце...», — кажа Лукашэнка.

11:08 19.4.2019

Лукашэнка зьвяртаецца да бедных

Відавочная апэляцыя да, як ён лічыць, свайго электарату, то бок да людзей зь нізкімі даходамі: выхавацелек дзіцячых садкоў, пэнсіянэраў, інвалідаў. Прычым, у форме папулісцкай рыторыкі 1990-х гадоў. Як дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасьцямі? Вельмі проста. Абавязаць бізнэсоўцаў браць іх на працу.

11:12 19.4.2019

Аб праектах будучага без рамантыкі

«Усім апусьціцца на зямлю і быць бліжэй да людзей», — загадаў падначаленым Лукашэнка. Па 11 гарадах на прыкладзе Воршы за 2 гады неабходна распрацаваць праграмы эканамічнага разьвіцьця і ўдасканаленьня інфраструктуры. «Праекты будучага» павінны адпавядаць міжнародным стандартам.

Гэта ж тычыцца і аграрнага сэктару: арыентацыя — на буйнатаварныя вытворчасьці, якія «даказалі сваю эфэктыўнасьць». Пры гэтым заклікаў не захапляцца «рамантычным вобразам фэрмэра», які думае толькі пра сябе, але ня хоча падтрымаць іншых. Адрозна ад калектыўных гаспадарак, якія забясьпечваюць працай сялянаў.

11:16 19.4.2019

«Ніякай дэмакратыі і балбатні»

«Жэстачайшая дыктатура тэхналёгій і вытворчая дысцыпліна, ніякай дэмакратыі і балбатні», — асноўны пасыл для вёскі, агучаны Лукашэнкам.

  • Актыўна засвойваць новыя віды расьліна- і жывёлагадоўлі, фінансаваць перадусім свайго вытворцу, а не замежнага.
  • Пакуль прырода дазваляе, рабіць стаўку на чыстую прадукцыю, зь якой найбольш рэальна прарвацца на зьнешнія рынкі.
  • Адмовіцца ад імпарту гародніны і садавіны, якая традыцыйна культывуецца ў Беларусі.
11:23 19.4.2019

Хто дазваляў ставіць крыжы?

Аляксандар Лукашэнка папракнуў грамадзкія арганізацыі, у прыватнасьці прадзяржаўную «Белую Русь», якія мусяць «выштурхоўваць наверх таленавітую» маладыя кадры для кіроўных структураў.

«Ня толькі плакацца, што крыжы зьнесьлі — хто, дарэчы, дазваляў?» (загадаў абаронцаў Курапатаў — РС). А рабіць рэальную справу..."

11:28 19.4.2019

Шумчанка адказаў Лукашэнку на заяву пра «тарбэшачнікаў»

Анатоль Шумчанка, старшыня рады Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» пракамэнтаваў Свабодзе заяву Лукашэнкі, дзе ён кажа, што магутнасьць і слава краіны — гэта буйныя вытворцы.

Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

«Пры сыстэме, якую пабудаваў Аляксандар Лукашэнка ў Беларусі, малому і сярэдняму бізнэсу разьвівацца немагчыма. За 25 гадоў ягонага кіраваньня ў нашай краіне так і ня створаныя сацыяльна-эканамічныя „люфты“, якія б стымулявалі бізнэс.

Індывідуальныя прадпрымальнікі сапраўды засталіся ў гандлі, а не перайшлі ў вытворчасьць ды іншыя сфэры эканомікі. Але гэта ня наша віна. Гэта наша бяда. А праблему гэту стварыла дзяржава. Гэта яна ўжо чвэрць стагодзьдзя аддае ўсю ўвагу не малому і сярэдняму бізнэсу, а сваім дзяржаўным прадпрыемствам.

Немагчыма ў Беларусі разьвіваць бізнэс, калі ў цябе працэнтныя крэдыты ў разы вышэйшыя параўнальна з тымі ільготамі і субсыдыямі, якія раздаюцца дзяржпрадпрыемствам», — сказаў Анатоль Шумчанка.

11:29 19.4.2019

11:30 19.4.2019

Пра БРСМ як арыенцір

«БРСМ — аснова грамадзянскай супольнасьці, арыенцір для аднагодкаў, — канстатаваў Лукашэнка. — Нам патрэбныя прафэсіяналы, і рыхтаваць іх трэба пачынаць са школы. Дзеля гэтага з 2021 году ствараецца дзіцячы тэхнапарк, месца для вундэркіндаў. Але ўцямнага разуменьня — як і хто будзе вучыць — пакуль няма».

11:31 19.4.2019

Пра моўную хвалю і хуткасны рэжым

«Зноў пайшла моўная хваля. У нас дзьве дзяржаўныя мовы, спыніцеся! — не хаваў раздражненьня Лукашэнка. — Калі хто хоча страціць розум — адмовіцца ад рускай, калі сэрца — ад беларускай.

„Выконвай хуткасны рэжым“, — што хацелі сказаць даішнікі на дарожнай шыльдзе? Я зразумеў, а рускі чалавек? Зноў падумаюць пра „рэжым Лукашэнкі“? Давялося зьняць і перапісаць па-новаму».

11:32 19.4.2019

Мадэль беларускай дэмакратыі

Адкуль Лукашэнка атрымлівае інфармацыю пра тое, што думае народ? Як высьвятляецца зь ягонага выступу, са скаргаў, якія паступілі на «Вялікую размову». Лукашэнка назваў гэта «зваротнай сувязьзю» з грамадзтвам.

Вось яна мадэль беларускай дэмакратыі. Гэта грамадзтва скаржнікаў. Адзінае права беларусаў — пісаць скаргі.

11:36 19.4.2019

Пра трагедыю ў Стоўпцах і бясьпеку ў школах

«Як здарылася трагедыя ў Стоўпцах, зашавяліліся, — сказаў Лукашэнка пра забойства вучнем настаўніцы і вучня ў стаўпецкай школе № 2. — Пачалі насіцца зь нейкай службай бясьпекі, псыхолягамі. Вы што, хворыя? Грошы адкуль возьмеце? Самі ў школе не вучыліся? Ня трэба пажар тушыць бэнзінам! Гэта вам указаньне, а ня крытыка. Дадумаліся...»

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG