Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на прэзыдэнта Літвы абяцае свой першы замежны візыт зрабіць у Менск


Вальдэмар Тамашэўскі, лідэр палітычнай партыі «Выбарчая акцыя палякаў Літвы» і адзін з кандыдатаў на пасаду літоўскага прэзыдэнта, у інтэрвію Delfi сказаў, што ў выпадку абраньня ягоны першы афіцыйны замежны візыт быў бы ў Менск.

Вальдэмар Тамашэўскі
Вальдэмар Тамашэўскі

Ён патлумачыў гэта тым, што для Літвы вельмі важнае супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

«Літва ў супрацоўніцтве зь Беларусьсю можа атрымаць шмат выгадаў, напрыклад, з гледзішча транзыту беларускіх грузаў праз Клайпедзкі порт. Тым ня менш, мы можам шмат страціць, калі прытрымлівацца, я б сказаў, ваеннай рыторыкі».

Тамашэўскі дадаў, што наведваў Беларусь як дэпутат Эўрапейскага парлямэнту і шмат ведае пра яе.

«Гэта нашы суседзі, і суседзяў не выбіраюць. Такім чынам, мы павінны падтрымліваць добрыя адносіны з усімі суседзямі».

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Літве мае адбыцца 12 траўня. Тамашэўскі ўдзельнічае ў прэзыдэнцкіх выбарах ужо трэці раз. У 2009 годзе ён набраў 4,69% галасоў, у 2014 годзе — 8,22%

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG