Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі памерла ўдава Мілошавіча, былога прэзыдэнта Югаславіі


Міра Маркавіч
Міра Маркавіч

Міра Маркавіч, удава былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча, памерла ў Сочы ва ўзросьце 76 гадоў. Пра гэта піша сэрбская газэта «Вечерне новости», спасылаючыся на крыніцу ў Сочы.

Маркавіч доўгі час хварэла, перанесла некалькі апэрацый. Каля 15 гадоў яна знаходзілася ў міжнародным вышуку, у 2010-м атрымала прытулак у Расеі.

Міра Маркавіч займалася ў Сэрбіі палітычнай дзейнасьцю, у 1994 годзе заснавала партыю «Югаслаўскія левыя». Паводле ўспамінах сяброў сям’і, мела вялікі ўплыў на мужа і шмат у чым спрыяла посьпеху яго палітычнай карʼеры. Таемную выдачу сэрбскімі ўладамі Мілошавіча Гааскаму трыбуналу назвала праявай крызысу «нацыянальнай маралі».

Слабадан Мілошавіч памёр 11 сакавіка 2006 году ў Нідэрляндах у камэры турмы Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі. Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычынай яго сьмерці стаў сардэчны прыступ. Міжнародны трыбунал абвінавачваў Слабадана Мілошавіча ў ваенных злачынствах і генацыдзе падчас ваенных дзеяньняў у Босьніі, Харватыі і Косаве ў 1990-х гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG