Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка нарадзіўся ў гарадзкім пасёлку Копысь на мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласьцей. Неўзабаве пасьля нараджэньня сына ягоная маці Кацярына Трафімаўна пераехала жыць у родную вёску Александрыю. Гэта зусім побач з Копысьсю, толькі праехаць мост цераз Дняпро.
Як сёньня выглядае «малая радзіма» Лукашэнкі. Фотарэпартаж
Прыгожыя дамы, ідэальны асфальт, лазьня праз дарогу ад бацькоўскай хаты і акуратная двухпавярховая рэзыдэнцыя.