Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклага хлопчыка ў Камянецкім раёне шукаюць з квадракоптэрамі і цеплавізарамі. ВІДЭА


Пошукі зьніклага дзіцяці ў Камянецкім раёне, 12 красавіка 2019 году
Пошукі зьніклага дзіцяці ў Камянецкім раёне, 12 красавіка 2019 году

Па факце зьнікненьня малалетняга Вані Валошына ў Камянецкім раёне завялі крымінальную справу. Пошукі працягваюцца трэці дзень.

Берасьцейскім абласным упраўленьнем Сьледчага камітэту па факце зьнікненьня дзіцяці распачатая крымінальная справа, паведамляе Сьледчы камітэт.

Увечары 10 красавіка ў Камянецкі РАУС з заявай аб зьнікненьні маленькага сына, якому 1 год і 11 месяцаў, зьвярнулася 18-гадовая жыхарка вёскі Любашкі Камянецкага раёну. Яна паведаміла, што апошні раз бачыла дзіця каля свайго дома прыкладна ў 16.00 у сераду. Захады па апэратыўным пошуку вынікаў не далі.

Цяпер пошук працягваецца, у ім удзельнічаюць сьледчыя, а таксама супрацоўнікі Камянецкага РАУС, раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамэнту аховы, валянтэры.

Як паведамляе Сьледчы камітэт, у поўным аб'ёме выкарыстоўваецца тэхніка: квадракоптэр, цеплавізары і іншае абсталяваньне. Працу на месцы здарэньня каардынуе кіраўніцтва ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG