Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Фінькевіча судзяць за «крадзеж паліва». Працэс здымае БТ


UKRAINE - gasoline in the Crimea, 25Nov2015
UKRAINE - gasoline in the Crimea, 25Nov2015

У судзе Заводзкага раёну Менску судзяць грамадзкага актывіста, у мінулым аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» і «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча. Яму інкрымінуецца «дробны крадзеж», гэта адміністрацыйны артыкул.

Сам Фінькевіч перакананы, што супраць яго рыхтуецца інфармацыйны ўкід — у суд прыехалі здымачныя групы практычна ўсіх дзяржаўных тэлеканалаў.

Артур Фінькевіч
Артур Фінькевіч

​«Я заправіўся ў далёкага сваяка — заліў 20 літраў паліва, — сказаў ён Свабодзе. — Чалавека затрымалі, націснулі, каб мяне агаварыў — маўляў, гэта я прымушаў яго прадаваць. Я, натуральна, нікога не прымушаў, нават ня ведаў, дзе і кім ён працуе — бачыліся ўсяго два разы ў жыцьці. Мне прапанавалі — я набыў, ня ведаючы паходжаньня таго паліва... Ціск зьвязваю з тым, што мы з актывістамі займаемся зборам подпісаў за закрыцьцё сьметніка ў Прудзішчах пад Калядзічамі».

Паводле Артура Фінькевіча, ягонага сваяка палохалі крымінальнай справай. Але калі абодва «падзеляць адказнасьць» адзін з адным, можна будзе абысьціся «адміністратыўкай».

Самога актывіста нейкі час пільнавалі, тэлефанавалі ягонай жонцы, спрабавалі «ламіцца» ў кватэру. У выніку затрымалі каля машыны, прыпаркаванай у іншым двары. Даставілі ў РАУС Заводзкага раёну сталіцы і ўручылі позву ў суд на 11 красавіка.

Па выніках паседжаньня пратакол адпраўлены на дапрацоўку — вінаватасьць Фінькевіча выклікала ў судзьдзі сумневы. Калі працэс працягнуць — фігурантам не паведамілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG