Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайцы пабудуюць спартовыя аб’екты ў Беларусі на сваіх умовах


Праект Нацыянальнага футбольнага стадыёну
Праект Нацыянальнага футбольнага стадыёну

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб рэалізацыі двух маштабных праектаў у Менску ў спартовай галіне.

Гаворка пра будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёну і басэйну міжнароднага стандарту.

Высьветлілася, што кітайскі бок бярэ на сябе ўсё матэрыяльнае забесьпячэньне: ад праектаваньня і паставак матэрыялаў да вызначэньня колькасьці пэрсаналу, які будзе працаваць на будоўлях.

Папярэднія разьлікі паказваюць, што на гэтыя мэты неабходна каля 180 мільёнаў даляраў, гэты крэдыт трэба будзе Кітаю вяртаць.

Беларускія выдаткі абмяжуюцца толькі аплатай за афармленьне дазвольных дакумэнтаў і працамі па падрыхтоўцы тэрыторыі.

У сувязі з гэтым дэпутатка Вольга Палітыка адзначыла, што выглядае даволі дзіўна, калі беларускі бок ня можа ўплываць на працэс узьвядзеньня згаданых аб’ектаў — усё ж будаўнічыя нормы ў Беларусі і Кітаю істотна розьняцца.

Яна прапанавала абавязаць кітайскіх партнэраў падрыхтаваць і перадаць усю дакумэнтцыю па збудаваньнях на расейскай мове.

На гэта намесьніца міністра эканомікі Алена Пермінава адказала, што Кітай паабяцаў даць двухгадовую гарантыю на кожны аб’ект.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG