Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі пайшоў у адрыў. Вынікі першага апытаньня перад другім турам выбараў ва Ўкраіне


Уладзімер Зяленскі, архіўнае фота
Уладзімер Зяленскі, архіўнае фота

Сацыёлягі прагназуюць украінскаму актору і бізнэсоўцу Ўладзімеру Зяленскаму найбольшыя шанцы быць выбраным на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны ў другім туры галасаваньня 21 красавіка.

Паводле апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» з 5 па 10 красавіка, 51% рэспандэнтаў паведамілі пра намер падтрымаць кандыдатуру Ўладзіміра Зяленскага і 21% — дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнку.

У той жа час 18 % апытаных заявілі, што пакуль ня вызначыліся з кандыдатурай, і яшчэ 10 % — пра адмову ўдзельнічаць у галасаваньні.

Сярод тых, хто дакладна прыйдзе на выбары, 61 % маюць намер прагаласаваць за Зяленскага і 24% — за Парашэнку; яшчэ 15 % такіх рэспандэнтаў ня вызначыліся з выбарам.

Агітацыя за Зяленскага ў Кіеве, 10 красавіка
Агітацыя за Зяленскага ў Кіеве, 10 красавіка
Агітацыя за Парашэнку, Кіеў, 10 красавіка
Агітацыя за Парашэнку, Кіеў, 10 красавіка

Паводле сацыёлягаў, Зяленскі апярэджвае Парашэнку ва ўсіх узроставых катэгорыях і зьяўляецца лідэрам сярод жыхароў усходніх, паўднёвых і цэнтральных рэгіёнаў Украіны. На захадзе краіны пазыцыі абодвух кандыдатаў амаль роўныя.

Аналізуючы матывы выбару грамадзян, сацыёлягі адзначаюць узмацненьне тэндэнцыі пратэставага галасаваньня сярод выбарнікаў абодвух кандыдатаў.

Удзел у апытаньні ўзялі 3 тысячы рэспандэнтаў.

Што трэба ведаць пра прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне

  • Выбары прэзыдэнта Ўкраіны адбыліся ў два туры 31 сакавіка і 21 красавіка 2019 году.
  • Па выніках першага туру найбольш галасоў набралі шоўмэн Уладзімір Зяленскі (за яго прагаласавалі 30,24% выбарнікаў) і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка (15,95%). На трэцім месцы па выніках галасаваньня апынулася Юлія Цімашэнка — 13,40%, далей ідуць Юры Бойка (11,67%) і Анатоль Грыцэнка (6,91%).
  • У другім туры перамог Зяленскі. Паводле папярэдніх вынікаў, ён набраў звыш 73% галасоў, Парашэнка атрымаў каля 24,5%.
  • Прэзыдэнт Украіны выбіраецца на ўсенародных выбарах на пяць гадоў. На гэтую пасаду, як і ў Беларусі, можа прэтэндаваць любы грамадзянін, якому споўнілася 35 гадоў. Заканадаўства абмяжоўвае магчымасьць балятавацца больш чым на два тэрміны.
  • Ва Ўкраіне парлямэнцка-прэзыдэнцкая форма праўленьня. Як вынік, прэзыдэнт мае абмежаваныя паўнамоцтвы: ён прызначае кіраўнікоў сілавых структураў (Службы бясьпекі, Міністэрства абароны, генэральнага пракурора), мясцовых дзяржаўных адміністрацый. Склад ураду і прэмʼер-міністра выбірае парлямэнт, але кандыдатуру на разгляд Вярхоўнай Рады ўносіць прэзыдэнт на падставе прапановы ўрадавай кааліцыі, сфармаванай у Вярхоўнай Радзе пасьля парлямэнцкіх выбараў.
Ілюстрацыйнае фота. Выбары ва Ўкраіне
Ілюстрацыйнае фота. Выбары ва Ўкраіне
  • Прэзыдэнт Украіны не адказвае за эканамічную палітыку, але практычна ўсе кандыдаты ў прэзыдэнты ў часе выбарчай кампаніі маніпулююць выбарнікамі, абяцаючы зьніжэньне тарыфаў, цэнаў, а таксама павелічэньне заробкаў і пэнсій. У той жа час кіраўнік дзяржавы мае права накладваць вэта на законы, ухваленыя парлямэнтам, і пастановы ўраду ў выпадку іх неадпаведнасьці Канстытуцыі.
  • Прэзыдэнт Украіны вызначае замежную палітыку і, адпаведна, прызначае міністра замежных спраў.
  • Адначасова прэзыдэнт Украіны зьяўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сілаў і старшынёй Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, склад якой таксама вызначае кіраўнік дзяржавы.
  • Сёлетнія выбары былі найбольш канкурэнтнымі за ўсю гісторыю незалежнасьці Ўкраіны — для рэгістрацыі кандыдатам у Цэнтральную выбарчую камісію зьвярнуліся амаль 90 грамадзян, былі зарэгістраваныя 44 кандыдаты. Гэта найбольшая колькасьць прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта за ўсе гады незалежнасьці краіны: у 1999 годзе ў выбарах прэзыдэнта Ўкраіны ўдзельнічалі 13 кандыдатаў, у 2004-м — 24, у 2010-м — 18, у 2014-м — 21.
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG