Астраномы ад 2012 году працавалі на праект «Тэлескоп гарызонту падзеяў», каб назіраць навакольле касьмічнай чорнай дзіры з дапамогай сусьветнай сеткі тэлескопаў.
Паводле ўдзельнікаў прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі, форма дзіры на здымку служыць пацьверджаньнем для сфармуляванай Альбэртам Эйнштэйнам тэорыі адноснасьці.
Гарызонт падзеяў чорнай дзіры – гэта месца, адкуль не вяртаецца нічога. Зоркі, плянэты, газ, пыл і ўсе формы электрамагнітнага выпраменьваньня зьнікаюць у чорнай дзіры. З дапамогай сеткі тэлескопаў астраномы здолелі атрымаць здымак межаў чорнай дзіры ў самым сэрцы галяктыкі Мэсье 87, за 55 сьветлавых гадоў ад Зямлі.