Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ў Расею беларускіх яблыкаў і груш 


За першую дэкаду красавіка на расейска-беларускай мяжы мабільныя групы Рассельгаснагляду затрымалі чатыры дзясяткі транспартных сродкаў з санкцыйнай прадукцыяй бязь фітасанітарных дакументаў. Зь іх 36 — зь яблыкамі і грушамі, гаворыцца на сайце расейскага ведамства.

Такую сытуацыю расейскі бок зьвязвае з уведзенымі раней абмежаваньнямі па рээкспарце плодаагародніннай прадукцыі зь Беларусі.

У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд прыняў рашэньне аб увядзеньні з 12 красавіка часовых абмежаваньняў на пастаўкі яблыкаў і груш зь Беларусі — да ўрэгуляваньня спрэчнай сытуацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG