У касьцёле ў Друі на заклік мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча адбываецца Крыжовы шлях перапрашэньня за ўсе зьнявагі крыжа на беларускай зямлі. На пачатку імшы сьвятар Сяргей Сурыновіч зачытаў зварот мітрапаліта Кандрусевіча з нагоды зьнішчэньня крыжоў народнага мэмарыялу ў Курапатах.