Ён абурыўся публікацыямі пэрсанальных дадзеных судзьдзяў і іх сваякоў і расказаў пра псыхалягічны ціск, паведамляе БелТА.
Старшыня КДБ Валер Вакульчык на нарадзе па дзейнасьці судоў заявіў, што судзьдзі найчасьцей церпяць ад ціску ўдзельнікаў працэсаў, а таксама зазнаюць псыхалягічны ціск, да якога падключаецца грамадзянская супольнасьць і СМІ.
Ён сказаў, што падчас асьвятленьне судовых працэсаў СМІ перакручваюць факты.
«Быццам бы факт паведамілі, але ж рашэньне прымаецца і думка складваецца на падставе разгляду сукупнасьці ўсіх доказаў і па выніках усяго працэсу. Акрамя таго, што гэта ўплывае на выступ іншых сьведак, гэта і спроба паднесьці тыя ці іншыя рэчы ў перакручаным выглядзе, увесьці ў зман грамадзкасьць », — сказаў Валер Вакульчык.
Пры гэтым старшыня КДБ адзначыў, што «гэтыя спробы не дасягаюць свайго выніку». Таксама ён прыгадаў і «недазвольныя рэчы для судзьдзяў».
«Я вяду гаворку аб карупцыйныя праявах і злачынствах. Мае месца тэндэнцыя да зьніжэньня гэтых праяў, гэта адназначна. У цэлым абстаноўка здаровая», — сказаў Валер Вакульчык.