У Беларусі штогод апэрыруюць больш за 30-35 дзяцей і падлеткаў з дыягназам «рак шчытападобнай залозы».
Пра гэта паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА загадчыца кансультатыўна-дыягнастычнага аддзяленьня тырэоіднай паталёгіі Менскага гарадзкога клінічнага анкадыспансэру Тацяна Лявонава.
«Мы адзначаем павелічэньне выпадкаў раку шчытападобнай залозы ў дзіцячага насельніцтва», — сказала Тацяна Лявонава.
Сярод дарослага насельніцтва штогод апэрыруюцца каля 1,1–1,2 тыс. пацыентаў з гэтым анказахворваньнем. Паводле Тацяны Лявонавай, гэтая лічба пастаянная з году ў год.
Самая распаўсюджаная паталёгія шчытападобнай залозы — гіпатырэоз, пры якім шчытападобная залоза выпрацоўвае недастатковую колькасьць гармонаў. У Беларусі зарэгістравана каля 112,5 тыс. пацыентаў з такім дыягназам.