Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратарка Лукашэнкі распавяла, чаму ў Курапатах зносяць крыжы


Натальля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі
Натальля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі

Наталья Эйсмант паведаміла, што «навядзеньне парадку ў Курапатах абяцаў Аляксандар Лукашэнка падчас Вялікай размовы», паведамляе «Наша Ніва».

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант пракамэнтавала сытуацыю са зносам у Курапатах 70 крыжоў і ўсталяваньнем там плота. Паводле яе, гэта «навядзеньне парадку», якое анансаваў Аляксандар Лукашэнка.

«Чытайце прэзыдэнта! Падчас Вялікай размовы кіраўніком дзяржавы было абяцана, што ў Курапатах будзе наведзены парадак, даручэньне заняцца гэтым было дадзена адпаведным ведамствам. Гэтае месца трэба добраўпарадкаваць, гэта адназначная пазыцыя прэзыдэнта, там пахаваныя нашы людзі! Але ўсё павінна быць зроблена як мае быць, паводле нашых звычаяў, рэлігійных традыцый, згодна з плянам. Будзе зроблена ўсё, каб гэтае месца выглядала годна, але без усякай палітыкі», — адказала Натальля Эйсмант.

4 красавіка ў Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў (паводле інфармацыі Зьмітра Дашкевіча). 15 абаронцаў Курапат затрымала міліцыя, а сам мэмарыял ачапілі.

Каля 12-й гадзіны дня пачалі ставіць мэталічную агароджу вакол мэмарыялу, гэтым займаюцца будаўнікі з Заслаўя. Хто прыняў рашэньне пра дэмантаж 70 крыжоў, куды іх вывезьлі і што зь імі будзе далей, невядома.

Дырэктар Бараўлянскага спэцыяльнага лясгасу Аляксандар Мірановіч адмовіўся тлумачыць сытуацыю і журналістам, і дэпутатцы Ганьне Канапацкай.


«Выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды ў выглядзе крыжоў», — адзінае, што патлумачыў Мірановіч. Пры гэтым не паказаў канкрэтных дакумэнтаў на запыт дэпутатцы Ганны Канапацкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG