Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучні менскіх гімназій на конкурсе ў Расеі выйшлі зь бел-чырвона-белым сьцягам


Узнагароджаньне вучняў, фота - з акаўнту фонду «Время науки» укантакце
Узнагароджаньне вучняў, фота - з акаўнту фонду «Время науки» укантакце

Адкрыты турнір праходзіў у Санкт-Пецярбургу, найлепшы вынік сярод камандаў зь Беларусі паказала зборная некалькіх менскіх гімназій пад назвай «Саюзная дзяржава».

На фота бачныя шасьцёра ўдзельнікаў каманды, а на заднім фоне бел-чырвона-белы сьцяг, які трымае адзін зь яе ўдзельнікаў. Ягонага твару не бачна.

У гімназіі Радыё Свабода пацьвердзілі, што іх вучні сапраўды ўдзельнічалі ў конкурсе ў Санкт-Пецярбургу. Адзін з настаўнікаў, які рыхтаваў дзяцей да ўдзелу ў конкурсе паведаміў, што арганізатары конкурсу ў Расеі паставіліся да такой ініцыятывы абсалютна прыязна.

Вучні, якія выйшлі на ўзнагароджаньне з зь бел-чырвона-белым сьцягам сказалі Свабодзе, што такім чынам хацелі паказаць «Беларусь — асобная краіна».

«Ідэя у тым, што некаторыя жыхары Расіі лічаць, што Беларусь частка Расеі. А нам, як удзельнікам, гэта не падабаецца», — патлумачылі Свабодзе вучні.

Агулам у конкурсе ўдзельнічалі 12 розных каманд з Беларусі і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG