Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя краіны-лідэры па зьняволеных у эўрапейскіх турмах


Зала пасяджэньняў парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы
Зала пасяджэньняў парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы

Рада Эўропы апублікавала 2 красавіка новыя дадзеныя аб месцах пазбаўленьня волі ў эўрапейскіх дзяржавах у пэрыяд, які завяршыўся ў канцы студзеня 2018 года.

На першым месцы па колькасьці зьняволеных застаюцца расейскія турмы: 602 176 чалавек. Гэта на 6,2% менш, чым у 2015 годзе, калі ў месцах пазбаўленьня волі на тэрыторыі Расеі ўтрымліваліся 642 470 чалавек.
Другую пазыцыю займаюць турмы Англіі і Ўэльса 84 373 чалавекі. За імі ідуць Польшча (каля 74 тысяч зьняволеных), Францыя (каля 70 тысяч), Нямеччына (64 тысячы).

Доля зьняволеных на 100 тысяч жыхароў па-ранейшаму вышэй за ўсё ў Расеі: 418 на 100 тысяч, у той час як у Азэрбайджане – 235, Літве – 235, Чэхіі – 209. У Нідэрляндах, Швэцыі, Даніі, Славеніі і Нарвэгіі доля зьняволеных на 100 тысяч жыхароў – ад 51 (Фінляндыя) да 65 (Нарвэгія).

Зьвесткі наконт беларускай сытуацыі адсутнічаюць, паколькі Беларусь зьяўляецца адзінай краінай Эўропы, якая не ўваходзіць у склад РЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG