Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьледчым камітэце распавялі пра пагрозу ў гандлёвых цэнтрах і на чыгуначным вакзале


Ачэплены аўтавакзал "Цэнтральны" ў Менску
Ачэплены аўтавакзал "Цэнтральны" ў Менску

Афіцыйны прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова распавяла пра прычыны эвакуацыі гандлёвых цэнтраў і вакзалаў у Менску.

«Па электроннай пошце паступіла паведамленьне аб небясьпецы», – перадае словы Ганчаровай БелТА.

Па словах прадстаўніцы СК, у Менску эвакуяваныя гандлёвыя цэнтры «Галілеа» і «Замак», чыгуначны вакзал. На ўсе тры месцы здарэньня прыбылі сьледча-апэратыўныя групы.

Нагадаем, сёньня каля 14.00 пачалася эвакуцацыя двух гандлёвых цэнтраў і вакзалаў. Аднак рух аўтобусаў і цягнікоў ня спынены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG