Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС адказала пісьменьніку Андрэю Горвату на ліст да Макея наконт парэшткаў Каліноўскага


Магілы паўстанцаў. Фота са справаздачы літоўскіх археолягаў
Магілы паўстанцаў. Фота са справаздачы літоўскіх археолягаў

Прадстаўнік МЗС пазваніў Андрэю Горвату і запэўніў у сур’ёзным стаўленьні да постаці Кастуся Каліноўскага. Пра гэта пісьменьнік паведаміў у сваім акаўнце на Facebook.

Што важна ведаць пра Кастуся Каліноўскага

«Пазванілі з Міністэрства замежных спраў, каб падзякаваць за мой ліст, выбачыцца за недастатковую актыўнасьць і запэўніць у сур’ёзным стаўленьні да постаці Кастуся Каліноўскага і гісторыі са знаходкай яго парэшткаў. Абяцалі зрабіць усё магчымае, каб нам не было сорамна. Я веру, што так і будзе. Вялікі дзякуй», — напісаў Андрэй Горват.

Раней беларускі пісьменьнік Андрэй Горват апублікаваў на Facebook адкрыты ліст міністру замежных справаў Уладзіміру Макею. Маўляў, «вы прызнаваліся, што прачыталі маю кнігу, то ў мяне ёсьць надзея, што зможаце пачуць і зразумець мяне зараз».

Ліст пра тое, што ў Вільні нядаўна знайшлі парэшткі паўстанцаў 1863–64 году — і сярод іх ідэнтыфікавалі парэшткі лідэра паўстаньня Кастуся Каліноўскага. З афіцыйнага беларускага боку, піша Горват, не было «ні кроплі інтарэсу», за што пісьменьніку сорамна.

Пра ідэнтыфікацыю парэшткаў Кастуся Каліноўскага на гарышчы Гедыміна паведамілі 28 сакавіка.

Беларускі МЗС выказаўся пра гэтую падзею на наступны дзень.

«На мой погляд, гэта памылковае ўражаньне. Для Беларусі Кастусь Каліноўскі — значны гістарычны дзеяч. У гэтым ня можа быць сумневаў. Не трэба дзяліць, каму ён больш належыць. Гэта супольная спадчына, якая аб’ядноўвае народы Беларусі, Польшчы і Літвы. З гэтага пункту гледжаньня мы сыходзілі і сыходзім. Такі ж падыход знаходзім і з літоўскага боку, якому мы вельмі ўдзячны за поўную гатоўнасьць супрацоўнічаць. Мабыць, уражаньне склалася таму, што мы канцэнтравалі намаганьні на канкрэтных справах і не так актыўна інфармавалі СМІ аб сваіх кроках. Але гэта не азначае, што нічога не робіцца», — заявіў Свабодзе Анатоль Глаз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG