Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальлю Басалыгу не змаглі аштрафаваць, пратрымаўшы тры дні ў ізалятары


Натальля Басалыга-Гарачка
Натальля Басалыга-Гарачка

У пачатку менскага мітынгу-канцэрту на Дзень Волі 24 сакавіка актывістку Натальлю Басалыгу-Гарачку затрымалі «людзі ў цывільным». Як было і з затрыманым там жа Зьмітром Дашкевічам, яна знайшлася толькі ў судзе.

Суд Цэнтральнага раёну адправіў на дапрацоўку пратакол за «дробнае хуліганства» (арт. 17.1 КаАП РБ) адносна Натальлі Басалыгі-Гарачкі. Сама яна зьбіраецца здымаць пабоі.

Паводле сьведкаў-міліцыянтаў, яна «нахабна сябе паводзіла, гучна крычала, навязвала сваю прысутнасьць». Але паказаньні сьведкаў-міліцыянтаў не супалі з часам тэлефанаваньняў у міліцыю самой затрыманай. Басалыга-Гарачка сама выклікала міліцыю, калі праваахоўнікі адмовіліся размаўляць зь ёй па-беларуску, якасьці доказаў у яе таксама захаваліся відэа дзеяньняў «людзей у цывільным» перад затрыманьнем.

Увесь час ад затрыманьня да суду, расказала Басалыга-Гарачка, яна была ў ізалятары часовага ўтрыманьня, адна ў камэры. Там яна абвясьціла галадоўку. Паводле актывісткі, ёй адмовіліся выклікаць хуткую дапамогу, калі ў яе падняўся ціск — далі толькі асьпірын і цытрамон.

Паводле актывісткі, яе затрымлівалі Юрый Аксюта і Ільля Шуневіч, «ганяліся» за ёй, былі ў цывільным адзеньні і не назваліся.

Калі яе прымалі ў ізалятар, у яе адзначылі гематомы на руках і нагах, хоць на судзе сьцьвярджалася, што яна сама пайшла ў машыну «людзей у цывільным».

У ізалятары, расказвае Басалыга-Гарачка, была таксама 18-гадовая Аляксандра С., якую затрымалі на выходных за тое, што яна пнула помнік «­царскаму гарадавому» каля галоўнага будынку Міністэрства ўнутраных справаў. На судзе пасьля прагляду запісаў з камэраў назіраньня, кажа Басалыга-Гарачка, выявілася, што дзяўчына толькі замахнулася на скульптуру, але не нанесла ўдар. Пратакол накіравалі на дапрацоўку, дзяўчыну вызвалілі.

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG