Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню АГП і сустаршыню БХД затрымалі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску


Момант затрыманьня Рымашэўскага і Казлова
Момант затрыманьня Рымашэўскага і Казлова

Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы дзяжураць аўтазакі і «людзі ў цывільным». Затрыманыя пакуль тры чалавекі — актывістка Алена Таўстая, якая прыкавала сябе да слупу на Кастрычніцкай, а таксама лідэр АГП Мікалай Казлоў і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Лявон Вольскі зь сябрамі зьбіраюцца тым часам прагуляцца з музычнымі інструмэнтамі па пешаходных вуліцах.

На Кастрычніцкую плошчу каля 18:00 завітаў былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, пазьней да яго падышлі цяперашні старшыня АГП Мікалай Казлоў і сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Рымашэўскі і Казлоў падкрэсьлілі, што не заклікаюць да несанкцыянаваных мерапрыемстваў — проста ідуць пакласьці кветкі да дому, дзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі (вул. Валадарскага, 9). Іх затрымалі менш як празь пяць хвілінаў.

Раней праваахоўнікі затрымалі на плошчы актывістку апазыцыйнага Руху Салідарнасьці «Разам» Алену Талстую, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупа, бо «Дзень Волі — у няволі». Цяпер на Кастрычніцкай затрымліваюць некаторых людзей, якія проста хадзілі па плошчы і хоць нейкім чынам пазначалі сябе нацыянальнай сымболікай.

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG