Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Слоніму ініцыявалі перайменаваньне плошчы Леніна ў Тэатральную 


Як выглядаў міжваенны Слонім. З калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы
Як выглядаў міжваенны Слонім. З калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы

У Слонімскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет паступілі звароты грамадзянаў аб перайменаваньні плошчы Леніна.

У лісьце гараджане прапануюць новую назву — Тэатральная плошча. На сайце газэты «Слонімскі весьнік» ідзе адкрытае галасаваньне, у якім кожны ахвотны можа выказаць сваё меркаваньне.

На гэты час прагаласавала амаль 3 тысячы чалавек. Звыш 1800 галасоў за тое, каб перайменаваць плошчу Леніна ў Тэатральную. Крыху больш за 1000 лічаць мэтазгодным пакінуць бязь зьмены.

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Слоніме працавала прыдворная тэатральная трупа гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Агінскага.
Паводле «Інвэнтару інструмэнтаў і музычных папераў», складзенага ў 1801 годзе, на розных сцэнах тэатра Агінскага выконваліся 60 опэр, 18 балетаў, 3 музычныя камэдыі, 253 сымфоніі і амаль паўтысячы іншых музычных твораў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG