Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100


Як раней паведамлялася, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўзнагародзіла мэдалём у гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі групу асобаў зь Беларусі і замежжа.

У інтэрвію нашаму радыё Івонка Сурвіла сказала, што «першапачаткова меркавалася ўзнагародзіць сто чалавек — тых, хто спрычыніўся да нацыянальна-дэмакратычнага руху, удзельнічаў у аднаўленьні беларускай незалежнасьці, прасоўваў ідэалы 25 сакавіка, дэмакратыі і свабоды, вызначыўся дасьледваньнямі гісторыі БНР, арганізаваў сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР у Беларусі і ў замежжы».

Аднак, паводле сп. Сурвілы, «колькасьць вартых уганараваньня асобаў, якія працуюць дзеля Беларусі, нашмат большая, і сьпіс быў павялічаны, а бліжэйшым часе будзе дадатковы сьпіс і, адпаведна, дадатковая колькасьць мэдалёў. На вялікі смутак, пасьля падпісаньня дэкрэту пайшлі з жыцьця Юры Туронак і Васіль Сёмуха, узнагароды ўручаныя іх родным».

Паводле старшыні Рады, поўныя сьпісы ўзнагароджаных ня будуць апублікаваныя, што, па яе словах, тлумачацца ў тым ліку патрэбамі бясьпекі ў дачыненьні да некаторых асобаў. У сьпісе, перададзеным кіраўніцай Рады нашаму радыё, ужо ўзнагароджаныя наступныя асобы:

  • вэтэраны беларускага незалежніцкага руху Марыя Бялевіч, Надзея Дземідовіч, Яўген Усюкевіч, Антон Фурс, Леакадзія Шышэя;
  • удзельнік дэмакратычнага руху, вэтэран Другой Усясьветнай вайны Фэлікс Шкірманкоў;
  • народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка;
  • пісьменьніца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч;
  • акадэмік Радзім Гарэцкі;
  • пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў, Вольга Іпатава, Уладзімер Някляеў, Сяргей Панізьнік, Алесь Разанаў;
  • прадстаяцель Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы Сьвятаслаў Логін, прасьвітар Эвангельскае царквы і палітычны вязень Эрнст Сабіла, сьвятар Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу Сяргей Стасевіч (Лёндан)
  • старшыня Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч;
  • заснавальнік Беларускага Народнага Фронту, старшыня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га кліканьня Зянон Пазьняк;
  • дэпутаты Апазыцыі БНФ у ВС-12-га скліканьня Мікола Аксаміт, Сяргей Антончык, Лявон Баршчэўскі, Юры Беленькі, Валянцін Голубеў, Лявон Дзейка, Уладзімер Заблоцкі, Лявонцій Зданевіч, Мікалай Крыжаноўскі, Віталь Малашка, Мікола Маркевіч, Сяргей Папкоў, Пётра Садоўскі, Алег Трусаў, Алесь Шут;
  • дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, былы галоўны рэдэктар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Анатоль Вярцінскі і палітык Анатоль Лябедзька;
  • члены Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы з'езду народных дэпутатаў СССР, грамадзкія дзеячы Аляксандар Дабравольскі і Віктар Карняенка;
  • заснавальнікі моладзевага нацыянальнага руху 1980-х гадоў палітык Вінцук Вячорка і пісьменьнік Сяргей Дубавец;
  • палітыкі Рыгор Кастусёў і Мікола Статкевіч;
  • старшыня ТБМ Алена Анісім;
  • грамадзкія дзеячы Ніна Багінская, Алесь Бяляцкі, Павал Белавус, Францішак Вячорка, Зьміцер Дашкевіч, Алена Макоўская, Аляксандар Мілінкевіч, Ада Райчонак, Павал Севярынец, Ігар Случак, Барыс Хамайда, Ніна Шыдлоўская;
  • дабрачынец Павал Падкарытаў (Бераговіч);
  • прафэсар Зінаіда Гімпелевіч – літаратуразнаўца і сузаснавальніца Канадзкага фонду дапамогі дзецям Чарнобыля, шматгадовая старшыня Беларускага інстытуту культуры і мастацтва ў Канадзе.
  • Алена Міхалюк – адна з вэтэранак беларускага руху ў Брытаніі, шматгадовая старшыня Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі;
  • дзеячы беларускай дыяспары Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік (ЗША), Ірына Верабей, Віялета Кавалёва, Пётра Мурзёнак, Ірына Тоўсьцік (Канада), Ніна Баршчэўская, Анатоль Міхнавец (Польшча);
  • дасьледчыкі Джым Дынглі, Арнольд Макмілін (Вялікая Брытанія), Джон Кунстадтэр, Дэвід Марплз (Канада).
  • заснавальнік і дырэктар гуманітарнага ліцэю Уладзімер Колас;
  • мастакі Міхаіл Басалыга, Уладзімер Крукоўскі, Мікола Купава, Генік Лойка, Аляксей Марачкін, Алесь Пушкін, Леў Талбузін, Алесь Шатэрнік:
  • мэдыя-мэнеджэры Агнешка Рамашэўска-Гузы, Ірына Віданава, Натальля Радзіна, Андрэй Дынько, Аляксандар Лукашук, Аляксандар Старыкевіч, Іосіф Сярэдзіч;
  • грамадзкая дзяячка Ірына Красоўская (ЗША);
  • кангрэсмэны Крыстафэр Сьміт і Джон Шымкус (ЗША);
  • сэнатарка Рэйнэл Андрэйчук (Канада);
  • былы міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг;
  • першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Сўорц,былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан,
  • сьпявакі Багдан Андрусішын (Данчык), Лявон Вольскі, Віктар Шалкевіч;
  • рэжысэр Валер Мазынскі і кінарэжысжэр Юры Хашчавацкі,
  • палітычныя вязьні Зьміцер Дашкевіч, Сяргей Каваленка, Вячаслаў Сіўчык;
  • гісторыкі Аляксандар Краўцэвіч, Генадзь Сагановіч, Аляксандар Смалянчук, Захар Шыбека;
  • дасьледчыкі Адам Мальдзіс (ЗША), Натальля Гардзіенка, Аляксей Каўка (Масква), Алег Латышонак (Беласток), Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла, Сяргей Шупа (Прага);
  • праваабаронца, былы член Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў.

Паведамляецца таксама, што ўручэньні мэдалёў будуць адбывацца цягам году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG