Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на паліва вырастуць пяты раз ад пачатку года


У «Белнафтахіме» паведамляюць, што ад 24 сакавіка зноў мяняюцца цэны на паліва.

  • АІ-92 будзе каштаваць 1,48 рубля;
  • АІ-95 — 1,59 рубля;
  • АІ-98 — 1,80 рубля;
  • дызэльнае паліва — 1,59 рубля.

У «Белнафтахіме» тлумачаць, што ад пачатку 2019 году кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ у даляравым эквіваленце вырас на 9,9%. Рознічныя цэны на паліва за гэты час павялічаны ў сярэднім на 2,6%.

Гэта сёлета ўжо пятае падаражаньне. За мінулы 2018 год паліва падаражэла на 24–27 капеек — больш як на 20%. Падаражаньне адбывалася паступова: цэны расьлі на капейку-дзьве, але 27 разоў за год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG