Сырыя і Расея раскрытыкавалі заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які выказаў намер ЗША прызнаць поўны сувэрэнітэт Ізраілю над Галянскімі вышынямі.
Як паведамляе Голас Амэрыкі, у заяве сырыйскага МЗС гаворыцца, што Сырыя «рашуча асуджае безадказныя заявы амэрыканскага прэзыдэнта аб акупаваных сырыйскіх Галянскіх вышынях». У дакумэнце таксама адзначаецца, што падобныя заявы пацьвярджаюць «сьляпую прыхільнасьць ЗША Ізраілю і падтрымку яго агрэсіўнага паводзінаў».
У Крамлі выказалі боязь, што заява Трампа можа дэстабілізаваць сытуацыю на Блізкім Усходзе.
«Падобныя заклікі могуць істотна дэстабілізаваць і без таго напружаную сытуацыю на Блізкім Усходзе, — заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў. — У любым выпадку, сама па сабе такая ідэя ніякім чынам не спрыяе мэтам і задачам блізкаўсходняга ўрэгуляваньня, а хутчэй — наадварот».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 21 сакавіка напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры, што Злучаным Штатам варта прызнаць поўны сувэрэнітэт Ізраілю над Галянскіх вышынь, якія маюць стратэгічнае значэньне і важныя для яго бясьпекі гэтай краіны.
Галянскія вышыні — спрэчная тэрыторыя, на якую прэтэндуюць Сырыя і Ізраіль. Да 1967 году яны былі часткай Сірыі, аднак у ходзе Шасьцідзённай вайны ў 1967 годзе дзьве траціны вышыняў былі занятыя Ізраілем.
У сьнежні 1981 году парлямэнт Ізраілю прыняў закон аб распаўсюджаньні ізраільскай юрысдыкцыі на Галянскія вышыні. Рада Бясьпекі ААН не прызнала гэтага рашэньня. Генэральная асамблея ААН неаднаразова называла анэксію незаконнай і заклікала Ізраіль вярнуць Галянскія вышыні сырыйцам.