21 сакавіка ў Бразыліі быў затрыманы экс-прэзыдэнт Мішэль Тэмэр. Затрыманьне правяла фэдэральная паліцыя Бразыліі ў Рыё-дэ-Жанэйру ў рамках шырокамаштабнага антыкарупцыйнага расьсьледаваньня.
У чым канкрэтна абвінавачваюць Темера — пакуль не вядома, сам ён неаднаразова адмаўляў, што парушаў закон. Тым ня менш, раней яго абвінавачвалі ў тым, што ён арганізаваў схему подкупу палітыкаў пры дапамозе фондаў дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobas, а таксама атрымаў больш за 1,5 мільёна хабараў ад будаўнічай кампаніі Camargo Correa, якая працавала з Petrobras.
Тэмэр — ужо трэці прэзыдэнт Бразыліі, супраць якога распачатая справа па абвінавачваньнях у карупцыі. Ён быў прэзыдэнтам у 2016—2018 гг.