Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі разглядаюць аб’яднаньне Расеі і Беларусі для захаваньня ўлады Пуціна, — Bloomberg


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Адміністрацыя расейскага прэзыдэнта разглядае варыянты, якія дазволяць Уладзіміру Пуціну застацца ва ўладзе як мага даўжэй. Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы, блізкія да Крамля.

Па дадзеных суразмоўцы агенцтва, адзін з варыянтаў разьвіцьця падзей – стварэньне новай дзяржавы шляхам аб'яднаньня зь Беларусьсю. Новую краіну, як сьцьвярджаецца, можа ўзначаліць Пуцін. Такім чынам ён абміне абмежаваньні па ліку прэзыдэнцкіх тэрмінаў.

Чуткі аб магчымым далучэньні Беларусі да Расеі ў тым ці іншым выглядзе зьявіліся ў расейскіх СМІ і телеграм-каналах восеньню мінулага года. Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе некалькі разоў папярэджваў пра пагрозу страты Беларусьсью сувэрэнітэту. Пры гэтым ён сьцьвярджаў, што ў Расеі няма ніякіх намераў паглынуць рэспубліку.

Былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Калядзіна ў размове з Bloomberg сказаў, што Крэмль таксама разглядаў сцэнар, па якому ішоў Казахстан. На днях прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў пакінуў пасаду пасьля 30-гадовага кіраваньня. Пры гэтым ён застаўся кіраўніком Рады бясьпекі Казахстану, лідэрам кіруючай партыі і чальцом Канстытуцыйнай рады рэспублікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG