Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За распаўсюд псыхатропаў на Меншчыне затрымалі 12 чалавек. Малодшаму зь іх 15 гадоў


Фота з сайту УУС Менаблвыканкаму
Фота з сайту УУС Менаблвыканкаму

Апэратыўнікі Менскай вобласьці затрымалі 12 чалавек, якія рабілі закладкі наркотыкаў у Менску і прыгарадзе. Усе яны працавалі на адну інтэрнэт-краму, паведамляе УУС Менаблвыканкаму.

Канфіскавана больш за 1,3 кг псыхатропных рэчываў. Фігурантаў затрымалі супрацоўнікі наркакантролю абласнога і раённага ўпраўленьняў міліцыі на працягу некалькіх дзён.

Найбольш буйнымі закладнікамі былі двое маладых людзей. Для гэтага яны зьнялі дом непадалёк ад Менску, дзе фасавалі наркотык на больш дробныя партыі па 25-50 г, а потым раскладвалі для так званых «мінэраў», якія дзялілі псыхатроп на разавыя дозы і раскладвалі для канчатковых спажыўцоў. На месцы жыхарства і ў машыне ў маладых людзей канфіскавана каля 1,2 кг розных наркотыкаў.

Пазьней затрымалі яшчэ 10 больш дробных закладнікаў, 6 зь іх менчукі. Самаму малодшаму закладніку 15 гадоў, а найстарэйшаму — 27 гадоў. Траіх зь іх сёлета ўжо затрымлівалі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў, яны чакалі суду.

У дачыненьні затрыманых завялі крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Незаконнае абарачэньне наркотыкаў з мэтай збыту»), паводле гэтага артыкулу ім пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Апэратыўнікі шукаюць арганізатара каналу пастаўкі наркотыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG