Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі старшыню камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму


Ілюстацыйнае фота
Ілюстацыйнае фота

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС затрымалі пасьля атрыманьня хабару ў 4 тысячы даляраў ЗША ў Менскім раёне старшыню камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкаму Паўла Лучыновіча.

Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Грошы чыноўнік атрымаў ад прадпрымальніка за спрыяньне пры ўзгадненьні праектных рашэньняў.

Сьледчы камітэт завёў на Лучыновіча крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі (атрыманьне хабару ў буйным памеры), за што яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

У дачыненьні да прадпрымальніка, які даў хабар, таксама заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 431 КК (даваньне хабару ў буйным памеры, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 7 гадоў).

Павал Лучыновіч стаў галоўным архітэктарам Менску ў лютым 2015 году. Да гэтага ён працаваў начальнікам аддзелу горадабудаўніцтва і намесьнікам старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Усяго з 2011 году ў Менску зьмяніліся чатыры галоўныя архітэктары. У 2011-м месца Віктара Нікіціна, які пакінуў сваю пасаду, заняў Аляксандар Пятроў. У пачатку 2014 году новым кіраўніком камітэту стаў Мікалай Уласюк. Ён прапрацаваў на пасадзе галоўнага архітэктара ўсяго 7 месяцаў і падаў у адстаўку, пасьля яго каля 6 месяцаў пасада галоўнага архітэктара Менску заставалася вакантнай. У лютым 2015 году яе заняў Павал Лучыновіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG