Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook пасьля крытыкі выдаліў больш за 1,5 млн відэа страляніны ў Крайстчэрчы


Брэнтан Таран у судзе.
Брэнтан Таран у судзе.

Карпарацыя Facebook заяўляе, што толькі ў першыя 24 гадзіны пасьля нападу на дзьве мячэці ў новазэляндзкім горадзе Крайстчэрч выдаліла больш за паўтара мільёна відэазапісаў стральбы.

Пра гэта заявіла прадстаўнік Facebook у Новай Зэляндыі Мія Гэрлік. Паводле яе словаў, выдаляюцца і адрэдагаваныя вэрсіі відэа, у якіх адсутнічаюць непасрэдна кадры стральбы па людзях.

Брэнтан Тарант, які ўчыніў напад, вёў яго прамую трансьляцыю ў Facebook.

У першыя гадзіны пасьля тэракту 17-хвіліннае поўнае відэа ці яго фрагмэнты шырока разышліся па сацыяльных сетках, яго — нягледзячы на заклікі паліцыі не рабіць гэтага — выкарысталі і шэраг СМІ, перш за ўсё аўстралійскіх. Карпарацыю Facebook раскрытыкавалі за тое, што яна, насуперак сваім уласным правілам, не заблякавала трансьляцыю і недастаткова актыўна, на думку крытыкаў, перашкаджала распаўсюджваньню відэа.

Колькасьць ахвяр нападу на мячэці, які ўлады прызналі тэрактам, напярэдадні ўзрасла да 50. У бальніцах застаюцца некалькі дзясяткаў пацярпелых, зь іх 12 — у вельмі цяжкім стане.

Напярэдадні Таранту, 28-гадоваму грамадзяніну Аўстраліі, які называе сябе «белым нацыяналістам», у судзе былі выстаўленыя абвінавачваньні ў забойстве. Ён заключаны пад варту.

Прэм’ер-міністр Новай Зэляндыі Джасында Ардэрн заявіла, што яе канцылярыя за 9 хвілін да тэракту па электроннай пошце атрымала так званы «маніфэст» Таранта, у якім той апісвае матывы свайго ўчынку. У лісьце не гаварылася, калі і дзе будзе зроблены тэракт. «Маніфэст» быў разасланы прыкладна па 30 адрасах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG