Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль атакаваў 100 цэляў у сэктары Газы ў адказ на пуск ракет па Тэль-Авіву


Атака ізраільскай авіяцыі па горадзе Газа ўвечары 14 сакавіка
Атака ізраільскай авіяцыі па горадзе Газа ўвечары 14 сакавіка

Ізраільская армія паведаміла пра атаку на амаль сто цэляў у сэктары Газы ў адказ на ракетны ўдар па Тэль-Авіву, які адбыўся ўвечары ў чацьвер. Сярод атакаваных цэляў — штаб-кватэра руху ХАМАС у Газе, падземны ракетны завод і некалькі ваенных пастоў, паведамляе газэта «Haaretz».

Міністар аховы здароўя Газы паведаміў, што ў выніку атакі пацярпелі чатыры чалавекі.

Атака ізраільскіх вайскоўцаў стала адказам на ракетны ўдар па Тэль-Авіву вечарам у чацьвер. У горадзе былі адкрыты бамбасховішчы, пацярпелых і разбурэньняў няма. Гэта была першая ракетная атака на Тэль-Авіў зь лета 2014 года.


Па папярэдніх дадзеных ізраільскай арміі, ракеты па Тэль-Авіў маглі быць запушчаныя па памылцы падчас тэхнічных работ. У лістападзе 2018 года Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аб прыпынку абмену ўдарамі.

Крыніца «Haaretz» на тэрыторыі Палестыны заяўляе, што ракеты ў чацьвер былі запушчаны з поўначы анклява, але хто іх запусьціў — невядома. ХАМАС заявіў, што вядуць расьсьледаваньне абставінаў запуску ракет і гатовы «прыняць меры супраць вінаватых».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG