Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Драўляная царква XVIII стагодзьдзя згарэла ў Кобрынскім раёне. ФОТА


Драўляная царква XVIII стагодзьдзя згарэла ў Кобрынскім раёне. Фота: МНС
Драўляная царква XVIII стагодзьдзя згарэла ў Кобрынскім раёне. Фота: МНС

Апоўдні 10 сакавіка ратавальнікі Кобрынскага раёну атрымалі сыгнал аб пажары ў царкве ў вёсцы Лелікава, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Агонь пагасілі, пацярпелых няма, але будынак моцна пашкоджаны, дах згарэў.

Error rendering VK.

​Настаяцель расказаў, што сам прыбыў на месца пасьля званка тутэйшых людзей, але ня змог увайсьці ў царкву, бо валіў густы дым і было горача. Прычына пажару высьвятляецца.

Драўляны будынак плошчай 5x19 м і вышынёй 6 м занесены ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. Праваслаўны храм у гонар сьвятога Дзьмітра Салунскага збудаваны ў XVIII стагодзьдзі, а паводле некаторых крыніцаў — у XVIІ. Ці магчыма яго аднавіць, невядома.

Царква да пажару. Здымак зроблены ў кастрычніку 2012 году. Фота: Арабей В., Hram.by
Царква да пажару. Здымак зроблены ў кастрычніку 2012 году. Фота: Арабей В., Hram.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG