Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны габрэйскі кангрэс заклікае спыніць будаўніцтва на месцы расстрэлу габрэяў у Берасьці


 Месца будаўніцтва элітнага жылога комплексу «Прыбускі квартал» у Берасьці, дзе выявілі парэшткі расстраляных
Месца будаўніцтва элітнага жылога комплексу «Прыбускі квартал» у Берасьці, дзе выявілі парэшткі расстраляных

Сусьветны габрэйскі кангрэс заклікаў урад Беларусі спыніць праект будаўніцтва жылога раёну ў Берасьці пасьля таго, як на месцы будоўлі было знойдзена парэшткі 730 габрэйскіх ахвяраў.

Пра гэта паведамляе The Jerusalem Post, спасылаючыся на заяву Робэрта Сінгера, генэральнага дырэктара Сусьветнага габрэйскага кангрэсу, зробленую ім на гэтым тыдні.

«Праект будаўніцтва ў Берасьці зьяўляецца абразай памяці габрэйскіх жыхароў гораду, якія былі халаднакроўна расстраляныя і забітыя якраз на гэтым месцы», — сказаў Сінгер.

Як мы паведамлялі, у лютым на будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Берасьця знайшлі парэшткі людзей, забітых нацыстамі падчас Другой усясьветнай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG