Касьмічны карабель Crew Dragon пасьпяхова прывадніўся 8 сакавіка ў Атлянтычным акіяне за 360 кілямэтраў ад узьбярэжжа амэрыканскага штату Флорыда, адстыкаваўшыся раней ад Міжнароднай касьмічнай станцыі.
На борце карабля быў манэкен зь мянушкай Рыплі, а на ім — датчыкі, якія дазваляюць вывучыць нагрузкі на чалавека і праверыць надзеты на манэкен скафандар.
Crew Dragon, распрацаваны кампаніяй SpaceX Ілана Маска, стаў першым бесьпілётным камэрцыйным караблём у гісторыі касманаўтыкі. Паводле плянаў NASA, ён і прыватны карабель Boeing, запуск якога заплянаваны сёлета, павінны замяніць для амэрыканскай касманаўтыкі распрацаваныя ў 60-я гады XX стагодзьдзя расейскія караблі «Саюз» пры дастаўцы астранаўтаў на Міжнародную касьмічную станцыю.