Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ірвалі на шматкі дзяржаўны сьцяг. Рэфэрэндум-95


Belarus - Belarus under Lukashenka, part 5
Belarus - Belarus under Lukashenka, part 5

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Пятая частка падкасту “Пад Лукашэнкам” прысьвечаная рэфэрэндуму, які адбыўся ў 1995 годзе і праходзіў з парушэньнямі Канстытуцыі, законаў, ігнараваньнем прынцыпу свабоды выказваньня меркаваньняў.

Сярод сюжэтаў:

  • Адміністрацыя прэзыдэнта загадвае СМІ даваць у этэр толькі тых, хто за аб’яднаньне з Расеяй
  • На сьвяткаваньні дня Перамогі фактычна забараняюцца дзяржаўныя бел-чырвона-белыя сьцягі
  • Удзельнікі жывога этэру задаюць непрыемныя пытаньні Лукашэнку
  • Лукашэнка называе I зьезд беларусаў сьвету “шабашом на ўвесь сьвет” і абяцае спыніць выданьне кніг беларускіх эмігрантаў
  • Пазьняк заяўляе пра парушэньні на выбарах і рэфэрэндуме
  • Ціцянкоў забіраецца на дах прэзыдэнцкай адміністрацыі, рве бел-чырвона-белы сьцяг і прастаўляе на шматках свой подпіс.
  • Бураўкін прагназуе пагаршэньне міжнароднага іміджу Беларусі

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG